На Гомельшчыне скралі больш за 230 метраў чыгуначных рэек

Супрацоўнікі міліцыі вядуць пошук злачынцаў, якія скралі больш за 230 метраў чыгуначных рэек і металічныя мацаванні ў Гомельскім раёне.
Пра гэта паведамілі ва УУС Гомельскай вобласці. Папярэдняя шкода склала каля 12 мільёнаў рублёў. Па дадзеным факце распачата крымінальная справа, ідзе пошук злачынцаў.

Па словах міліцыянтаў, рух на ўчастку чыгункі, дзе былі разабраныя рэйкі, не вядзецца ўжо некалькі гадоў. Раней гэтая дарога ішла да аэрадрома.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі