На гэтым тыдні ў Беларусі будзе без ападкаў

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе без ападкаў

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе без ападкаў. У бліжэйшыя дні на захадзе краіны прагназуецца моцны парывісты вецер. Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад 1 да 9 градусаў цяпла, але ў канцы тыдня ўжо магчымыя замаразкі да -5. У дзённыя гадзіны — ад +8 да +18 градусаў.

У аўторак, 5 кастрычніка, уначы будзе ад +3 да +9 (у Мінску — 4-6 цяпла), удзень — ад +11 на паўночным усходзе да +18 на Брэстчыне (у сталіцы — ад +14 да +16 градусаў). Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру на захадзе краіны з парывамі да 15-20 м/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі