На Гаіці колькасць ахвяраў урагану "Мэцью" вырасла да 877 чалавек (відэа)

На Гаіці колькасць ахвяраў урагану "Мэцью" вырасла да 877 чалавек (відэа)

Па апошніх звестках, на Гаіці ў выніку разбурэнняў, якія прынёс ураган "Мэцью", загінулі 877 чалавек, перадае Reuters. Перад гэтым паведамлялася пра 842 ахвяры. Колькасць загінулых павялічылася пасля таго, як прыйшлі звесткі з раней недаступных раёнаў выспы.

Без прытулку засталіся дзясяткі тысяч чалавек. На Гаіці зафіксаваныя ўспышкі халеры, ёсць пагроза эпідэміі. Прычынай, верагодна, стала змешванне паводкавых водаў са сцёкавымі.

На цяперашні час ураган ужо прайшоў Гаіці і дабраўся да амерыканскага штата Фларыда. ЗША адмянілі 4,5 тысячы рэйсаў у сувязі з ураганм. Прэзідэнт Штатаў Барак Абама ўвёў ў Фларыдзе надзвычайнае становішча.

"Мэцью" называюць самым моцным ураганам у Атлантыцы з 2007 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі