На футбольны матч Беларусь-Люксембург ужо раскупілі 8 тысяч квіткоў

У Гомелі працягваецца продаж квіткоў на адборачны матч чэмпіянату Еўропы па футболе паміж зборнымі Люксембурга і Беларусі, які пройдзе на гарадскім стадыёне “Цэнтральны” 13 кастрычніка.
Ужо прададзена больш за 8 тысяч квіткоў, распавёў дырэктар стадыёна Віталь Хількевіч. Першымі былі прададзеныя самыя дарагія месцы коштам 10 тысяч рублёў. У касах засталося каля 4 тысяч квіткоў.

Па словах дырэктара, на стадыёне завяршаецца падрыхтоўка да прыёму спартоўцаў. Напярэдадні тут праведзены касметычны рамонт раздзявальняў, а таксама іншых памяшканняў, прызначаных для абслугоўвання каманд.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі