На фізіку-інфарматыку ў мінскі педагагічны 4 гады бяруць усіх без конкурсу

“Тэндэнцыі, каб прахадныя балы штогод раслі ці падалі няма, ёсць невялікія ваганні па спецыяльнасцях. У гэтым годзе па шэрагу спецыяльнасцяў балы ніжэй. На гэта паўплывала дэмаграфічная яма, а таксама адмена асобнага конкурсу у сельскіх і гарадскіх абітурыентаў”, - падсумоўваюць у прыёмнай камісіі БДУ.

На спецыяльнасці “кампутарная матэматыка і сістэмны аналіз” прахадны бал з 2012 года, калі адкрылася спецыяльнасць, вырас на 109 балаў, да 291 сёлета. А ў філолага англійскай мовы за чатыры гады падняўся на 39.

Педагагічны універсітэт імя Максіма Танка ўжо чатыры гады бярэ на фізіку-інфарматыку ўсіх: прахаднога бала тут не было ўжо ў 2010 годзе. На “беларускую мову і літаратуру” з англійскай замежнай сёлета ў гэты ўнівер бралі з 188 баламі з 400 магчымых. Чатыры гады таму, каб вучыцца на гэтай спецыяльансці трэба было мець 218 балаў.

У будучых выхавацеляў дзіцячых садкоў з БДПУ прахадны таксама упаў, за тры гады на 37 балаў. Драбнеюць педагогі… А новы рэктар гэтай вну Аляксанд Жук яшчэ ў ліпені падчас анлайн-канферэнцыі спадзяваўся, што балы будуць на 10-30 вышэй леташніх. Не апраўдалі надзей.

“Калі параўноўваць з мінулым годам, то прахадны ніжэйшы. А далей мы не аналізавалі пакуль, бо толькі ўступная кампанія скончылася”, - каротка адказваюць у прыёмнай камісіі МДУ імя Куляшова.

Па спецыяльнасцях “матэматыка-інфарматыка” і “фізіка-інфарматыка” тут сёлета праводзіўся данабор. Год таму на “інфарматыку” у гэтую вну бралі з 113 баламі, а тры гады таму на інфарматыка паступалі маючы ўсяго 103 балы па трох тэстах і атэстаце.

У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце на “тэхналогію машынабудаўніцтва” сёлета бралі з 136 баламі. Тры гады таму прахадны быў вышэй: 167 балаў.

А ў будучых кіраўнікоў на “эканоміцы і кіраванні на прадпрыемтсве” прахадны за тры гады наадварот павысіўся з 228 да 285 сёлета.

Горад

Універсітэт

Спецыяльнасць

Прахадны бал

Год

Мінск

БДПУ ім. Танка

Дашкольная адукацыя

129

2014

143

2013

153

2012

166

2011

Беларуская мова і літаратура(англійская мова)

188

2014

Не было конкурса

2013

Няма набору

2012

229

2011

218

2010

Лагапедыя

244

2014

218

2013

295

2012

285

2011

Фізіка інфарматыка

Няма прахаднога бала, усе залічаны

2014

Няма конкурсу, усе залічаны

2013

Няма конкурсу, усе залічаны

2012

Усе залічаны без конкурсу

2011

Усе залічаны без конкурсу

2010

БДУ

Філалагічны факультэт(германа-раманская(англійская)) філалогія

323

2014

309

2013

303

2012

284

2011

Механіка-матэматычны факультэт(кампутарная матэматыка і сістэмны аналіз)

291

2014

251

2013

182

2012

Не было спецыяльнасці

2011

БНТУ

Машынабудаўнічы факультэт(тэхналогія машынабудаўніцтва)

136

2014

158

2013

165

2012

167

2011

Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве

285

2014

Усе залічаны, конкурсу не было

2013

221

2012

228

2011

Магілёў

МДУ імя Куляшова

Матэматыка-інфарматыка

145

2014

126

2013

не было спецыяльнасці

2012

Фота: edu-vienna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі