Вы тут

На фестывалі ў Амстэрдаме прызы атрымалі фільмы, створаныя рэжысёрамі з Беларусі

Беларускае дакументальнае кіно заваявала ўзнагароды на кінафэсце ў Амстэрдаме

На Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме (IDFA) былі ўзнагароджаныя стужкі, створаныя рэжысёрамі з Беларусі, паведамляе Беларуская Рада культуры.

Галоўную ўзнагароду фэсту атрымаў фільм “Містар Ландсбергіс”, зняты ўраджэнцам Баранавічаў Сяргеем Лазніцам. Стужка складаецца з жывых інтэрв’ю і кадраў хронік. У фільме ідзе расповед пра распад СССР і ролю літоўскага палітыка Вітаўтаса Ландсбергіса ў гэтым працэсе. 

Званне найлепшшага кароткаметражнага дакументальнага фільма атрымала стужка "Метадычка". Яе зняў Павел Мажар — беларус, які жыве ў Германіі. Падчас здымак рэжысёр ператварыў свой пакой у студыю, дзе інсцэніраваў выбіванне звестак у сведкаў. 

Узнагароды за найлепшую работу аператара і за найлепшы дэбютны поўны метр атрымала беларуска-расійская стужка пра маскоўскае метро “Куды мы едзем”. Над ёй працаваў наш зямляк Руслан Фятотаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.