На дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне-2008" Беларусь выступіць трэцяй

На міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2008", які адбудзецца 22 лістапада ў горадзе Лімасол на Кіпры, прыбудуць удзельнікі з 15 краінаў. Адкрыюць конкурс прадстаўніцы Румыніі Мадаліна Лефтэр і Арменіі Моніка Манучарава. Трэцім на сцэну выйдзе дзявочае трыо з Беларусі. Даша Надзна, Аліна Молаш і Карына Жуковіч распавядуць у песні аб "Сэрцы Беларусі".

Наша краіна прымае ўдзел у дзіцячым "Еўрабачанні" з пачатку яго правядзення, у шосты раз.

У правілах дзіцячага конкурсу ў цяперашнім годзе адбыліся змены. Свае адзнакі будуць выстаўляць як гледачы, так і журы — 50х50. Юныя артысты могуць выконваць песні, суаўтары якіх дарослыя (раней — толькі дзеці), але ўсе правы на кампазіцыю павінны належаць дзіцяці. На сцэне дазволена знаходзіцца не больш як шасці артыстам, а не васьмі, як гэта дапускалася раней.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі