На Днях вулічнай музыкі ў Вільні можна будзе пабачыць Пітэра Гэбрыэла

16 траўня легендарны Пітэр Гэбрыэл сыграе ўсяго ў 30 кіламетрах ад Беларусі. Музыка дасць сольны канцэрт у Вільні на Siemens Arena, дзе выканае свае галоўныя хіты ў межах праграмы "Back To Front".

"Канцэрты ў межах гэтага тура складаюцца з трох частак — акустычнай, электрычнай і поўнага выканання альбома "So", якое з'яўляецца свайго роду дэсертам, — распавядае газеце Lietuvos Rytas Пітэр Гэбрыэл. — Упершыню песні альбома выконваюцца ў тым парадку, у якім яны першапачаткова павінны былі быць. Думаю, для некаторых прыхільнікаў гэта можа быць важна. Да кожнага тура мы рыхтуем спецыяльную сцэну і песні. Напрыклад, у гэты раз, хутчэй за ўсё, мы выканаем "One Of Us" і "Washing Of The Water"".

На наступны дзень пасля канцэрта Гэбрыэла ў Вільні стартуюць дні вулічнай музыкі. Брытанскі музыка не выключае, што таксама далучыцца да свята:

“Выдатная ідэя. На жаль, у гэты дзень я павінен буду адправіцца ў Рыгу, каб працягнуць тур, але я паспрабую ў першай палове прайсціся па горадзе і паслухаць. Мне падабаюцца такія рэчы”.

Адзначым, што з Гэбрыэлам у межах тура выступае той самы знакаміты склад, які амаль 30 гадоў таму запісваў альбом "So": Тоні Левін — бас, Дэвід Роўдс — гітара, Дэвід Санчас — клавішныя, Ману Качэ — барабаны.

Сэт-ліст канцэрта будзе наступным: "OBUT", "Come Talk To Me", "Shock The Monkey", "Family Snapshot", "Digging In The Dirt", "Secret World", "The Family And The Fishing Net", "No Self Control", "Solsbury Hill", "Why Don't You Show Yourself", "Red Rain", "Sledgehammer", "Don't Give Up", "That Voice Again", "Mercy Street, Big Time", "We Do What We're Told (Milgram's 37)", "This Is The Picture (Excellent Birds)", "In Your Eyes", "The Tower That Ate People", "Biko".

Квіткі: ад 972 тыс. руб. да 1 млн. 352 тыс. руб

Продаж у сістэме TicketPro.by (Беларусь)

Даведка: (017) 293 42 42, (029) 6935935.

Увага! Для паездкі на канцэрт патрэбная віза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі