Пітэр Гэбрыэл распачаў еўрапейскі тур, які складаецца з "трох страў"

Канцэртамі ў Германіі стартаваў вясновы тур легендарнага Пітэра Гэбрыэла з праграмай "Back To Front", прысвечанай юбілею знакамітага альбома "So" (1986). 16 траўня ў беларусаў ёсць шанец убачыць яе ў Вільні на Siemens Arena — квіткі прадаюцца ў беларускай сетцы Ticketpro.

Сам артыст параўноўвае праграму з вытанчанай вячэрай з трох страў:

"У якасці закускі мы падаем некалькі акустычных нумароў. Затым пераходзім да асноўнай стравы, у якую ўваходзяць рок-кампазіцыі з прысмакам электронікі. Калі вы з ім справіцеся, то атрымаеце свой дэсерт, у які ўваходзіць выкананне альбома"So" ад пачатку да канца".

З Гэбрыэлам у межах тура выступае той самы знакаміты склад інструменталістаў, які амаль 30 гадоў таму запісваў альбом "So": Тоні Левін — бас, Дэвід Роўдс — гітара, Дэвід Санчэс — клавішныя, Ману Качэ — барабаны.

Спіс песень: OBUT, Come Talk To Me, Shock The Monkey, Family Snapshot, Digging In The Dirt, Secret World, The Family And The Fishing Net, No Self Control, Solsbury Hill, Why Don't You Show Yourself, Red Rain, Sledgehammer, Don't Give Up, That Voice Again, Mercy Street, Big Time, We Do What We're Told (Milgram's 37), This Is The Picture (Excellent Birds), In Your Eyes, The Tower That Ate People, Biko.

Квіткі: ад 972 тыс. руб. да 1 млн. 352 тыс. руб

Продаж у сістэме TicketPro.by (Беларусь)

Даведка: (017) 293 42 42, (029) 6935935.

Увага! Для паездкі на канцэрт патрэбная візы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі