Вы тут

На "Дажынках" прапаноўвалі "вакцыну" ад COVID-19 з самагоннага апарата

Маладзечанскія "Дажынкі" / kraj.by

Незвычайную "вакцыну" ад каранавіруса прапаноўвалі на "Дажынках" у Маладзечанскім раёне. Святкаванне адбылося 11 верасня ў аграгарадку Беразінскае, піша kraj.by.

На падворку ААТ "Палачаны" паставілі самагонны апарат і падпісалі, што гэта "Завод медыцынскіх прэпаратаў" па вытворчасці "вакцыны" ад каранавіруса. Людзі побач трымалі плакат з надпісам:

Да нас заходзьце прывівацца
Ад Кавіда-19
І ад другой якой халеры
Розных відаў і памераў!!!

Як вядома, алкаголь як сродак лекавання ад COVID-19 называў увесну 2020 года Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.