На Данбасе знікла без вестак ужо амаль 1700 чалавек

Пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны Васіль Воўк.

Паводле яго інфармацыі, у раёне вёскі Нікішына былі захопленыя ў палон 5 украінскіх перамоўшчыкаў. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час яны будуць вызваленыя.

Разам з тым Васіль Воўк не мае інфармацыі, колькі са зніклых без вестак асобаў можа знаходзіцца ў палоне ў баевікоў.

Таксама ён адзначыў, што на сёння праведзена каля сотні ДНК-экспертыз загінулых, перадае УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі