Вы тут

На ЦТ зарэгістраваліся амаль 77 тысяч чалавек

sb.by

Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі зарэгістраваліся амаль 77 тысяч чалавек, інфармуе тэлеканал АНТ. Найбольш папулярныя прадметы — руская мова (каля 63 тысяч) і матэматыка (больш за 42 тысячы). Здаваць тэставанне па беларускай мове збіраюцца больш за 22 тысячы маладых людзей. Самыя непапулярныя прадметы — кітайская і іспанская мовы.

ЦТ пачнецца 11 чэрвеня і працягнецца да 1 ліпеня.