На ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тысячы абітурыентаў

На ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тысячы абітурыентаў

На ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тысячы абітурыентаў, паведамляе БЕЛТА. Летась было амаль 77 тысяч. Увогуле, колькасць жадаючых здаваць ЦТ змяншаецца з кожным годам — больш за 105 тысяч было ў 2014-м, каля 101 тысячы — у 2015-м, больш за 100 тысяч — у 2016-м, каля 92 тысяч — у 2017-м, больш за 82 тысячы —у 2018 годзе.

Найбольш запісалася на рускую мову — больш за 52 тысячы (летась — амаль 63 тысячы), на матэматыку — 34,8 тысячы (у мінулым годзе  — больш за 42 тысячы), на англійскую мову — 23,5 тысячы (больш за 26 тысяч). А пра колькасць тых, хто запісаўся на ЦТ па беларускай мове, не паведамляецца. Летась такіх было каля 22 тысяч.

ЦТ стартуе 25 чэрвеня, з беларускай мовы.

На ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тысячы абітурыентаў
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі