На ЦТ па геаграфіі не прыйшло 17,4% заяўленых абітурыентаў

На ЦТ па геаграфіі не прыйшло 17,4% заяўленых абітурыентаў

На Цэнтралізаванае тэставанне па геаграфіі, якое праходзіла ў Беларусі сёння, 30 чэрвеня, не прыйшло 17,4% ад заяўленых абітурыентаў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, гэта 333 чалавекі.

Геаграфія — перадапошняе выпрабаванне ў рамках сёлетняга ЦТ. Далей яшчэ будзе сусветная гісторыя, тэст па якой абітурыенты напішуць 2 ліпеня.

Выдача сертыфікатаў ЦТ распачнецца 10 ліпеня. Тыя, хто з уважлівых прычынаў не змог здаць тэсты ў асноўныя дні, могуць скарыстацца рэзервовым днём — рэгістрацыя на яго пачынаецца сёння і завяршаецца 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі