На чыгуначных прыпынках на Віцебшчыне з'явіліся рускамоўныя шыльды (фота)

Раней на рускую мову былі перакладзеныя шыльды на вакзалах станцый Крулеўшчына, Глыбокае, Параф’янава і Падсвілле.



На чыгунцы Маладзечна — Полацк утварылася дзвюхмоўе. На прыпынках, якія належаць да Мінскага аддзялення чыгункі (Даманава, Красны Беражок, Страж, Ніўкі, Крывічы, Вярэнькі) вісяць шыльды на беларускай мове. А прыпынкі Віцебскага аддзялення (ад Параф’янава да Полацка) падпісаныя на рускай мове. Затое новыя стэнды з раскладамі цягнікоў і на прыпынках Віцебскага аддзялення (Порплішча, Валодзькі, Шыпы, Замошша) аформленыя па-беларуску.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі