Вы тут

На ЧС Алімбекава адстралялася без промахаў, але зборная толькі 14-я

Стрэл / З архіву БЕЛТА

10 лютага на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Паклюцы ў змяшанай эстафеце зборная Беларусі была толькі 14-я. Першым стартаваў Антон Смольскі і перадаў эстафету на 1-м месцы, але Сяргей Бачарнікаў апусціўся на 14-е месца, адстаў ад лідара больш на 2 хвіліны. Далей была Алена Кручынкіна, якая "зарабіла" два штрафныя кругі. Дынара Алімбекава адстралялася без промахаў і вярнула зборную на 14-е месца сярод 27 удзельнікаў.

Эстафету выйграла зборная Нарвегіі. Беларусы ёй саступілі больш за 4 хвіліны.

12 лютага пройдзе мужчынскі спрынт на 10 км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.