На чэмпіянаце свету хакейная зборная Беларусі стартуе матчам са Швецыяй

На чэмпіянаце свету хакейная зборная Беларусі стартуе матчам са Швецыяй

Апублікаваны каляндар чэмпіянату свету па хакеі, які ў траўні 2018-га пройдзе ў Даніі. Яшчэ раней зборная Беларусі трапіла ў групу А. Яе сапернікі — Расія, Швецыя, Чэхія, Швейцарыя. Славакія, Францыя і Аўстрыя. Яны будуць гуляць на Royal Arena ў Капенгагене, якая змяшчае 12500 заўзятараў.

Першым сапернікам беларусаў на сусветным першынстве будуць шведы, дзейныя чэмпіёны свету. Матч з імі пройдзе 4 траўня. На наступны дзень беларуская зборная сустрэнецца з Францыяй, 7 траўня — з Расіяй, 9 траўня — са Швейцарыяй. 11 траўня пройдзе паядынак Беларусь — Чэхія, 12 траўня з беларусамі згуляюць аўстрыйцы. Заключны матч папярэдняга этапу наша каманда правядзе 15 траўня 2018 года са славакамі. Цалкам расклад турніру гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі