На час фестывалю Be2gether беларуска-літоўская мяжа будзе скасаваная

На час правядзення музычнага фестывалю Be2gether беларуска-літоўская мяжа будзе скасаваная.
Але толькі ў адным месцы. Калючы дрот будзе зняты на участку мяжы у беларускай вёсцы Пецкуны.

Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю Камсамольскай Праўдзе арганізатар фестывалю Be2gether Гедрыюс Клімкявічус. Ён кажа, што гэта зроблена, у тым ліку, каб беларускія наведнікі маглі зэканоміць. Пецкуны знаходзяцца ў 100 метрах ад месца правядзення Be2gether і калі пакінуць аўтамабіль у Беларусі, не давядзецца купляць на яго страхоўку.

Гедрыюс Клімкявічус абяцае сістэму бонусаў для тых, хто прыедзе на ровары – паркінг і кемпінг для іх будуць бясплатнымі.

Таксама сярод сюрпрызаў на сёлетнім фестывалі кіно на вялікім экране і зарадка па раніцах (ахвотныя могуць займацца ёгай, тай-чы ці звычайнай фізкультурай).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі