На цэнтральным рынку Магілёва зладзілі аблаву на прадпрымальнікаў

Гэта здарылася ў чацвер, 18 верасня. Як паведаміла БелаПАН Вольга, якая гандлюе на магілёўскім цэнтральным рынку вінаградам, туды ў літаральным сэнсе “наляцелі правяраючыя”. Прадпрымальнікаў прымусілі выйсці з-за прылаўкаў, ва ўсіх забралі дакументы.

Па словах прадпрымальніцы, былі перакрытыя ўсе ўваходы на рынак, пакупнікоў толькі выпускалі, але не пускалі на яго. Нават тыя прадпрымальнікі, у якіх дакументы былі ў парадку, не змаглі ў той дзень працаваць, бо рынак быў фактычна зачынены.

“Аблава” працягвалася прыкладна з 11.30 да 16.00.

Іншая прадпрымальніца Валянціна паведаміла, прэтэнзіі правяраючых тычыліся накладных наконт месца гандлю на рынку. Міліцыя адмовілася пазначаць гэтую праверку ў кнізе праверак, якія ёсць у кожнага гандляра і заявіла, што не мае паўнамоцтваў рабіць такія запісы.

У многіх прадпрымальнікаў быў канфіскаваны тавар, які везлі з рынку “Газелямі”. Што будзе далей з тым таварам, гандляры не ведаюць.

Прадпрымальнікі адзначаюць, што такая праверка ладзілася на цэнтральным (Мінскім) рынку ўпершыню. Яны не ведаюць, якое ведамства стала яе ініцыятарам і хто менавіта ёю кіраваў.

Афіцыйных каментароў наконт гэтай сітуацыі пакуль не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі