На беларуска-польскай мяжы вялікія чэргі аўтамабіляў

На беларуска-польскай мяжы вялікія чэргі аўтамабіляў

На працягу чацвярга, 3 лістапада, на беларуска-польскай мяжы захоўваюцца вялікія чэргі аўтамабіляў. Пра гэта сведчаць аператыўныя дадзеныя, змешчаныя на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

На 16-ю гадзіну найбольш аўтамабіляў было ў "Брэсце аўтадарожным", іх там стаяла 200. У "Брузгах" налічвалася 189 машын, у "Бераставіцы" — 27. За сітуацыяй у пунктах пропуску можна сачыць тут.

Раніцай 3 лістапада Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі патлумачыў чэргі аўтатранспарту на мяжы з Польшчай у "Брузгах" (каля 200 аўтамашын) і "Бераставіцы" (каля 120) тым, што ў праграмным забеспячэнні польскай мытнай службы адбыліся збоі.

На беларуска-польскай мяжы вялікія чэргі аўтамабіляў
Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі