На "Belarus Alternative 2015" з бас-турам з Мінска

1-2 траўня ў Вільні пройдзе беларускі музычны фестываль "Belarus Alternative 2015". Мерапрыемства складаецца з двух розных па стылістыцы дзён. 1 траўня на сцэне фэсту сыграюць Brutto, Neuro Dubel і Pomidor/Off. А 2 траўня гледачоў чакаюць кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба", Super Besse і Pukstband. Усе выступы "Belarus Alternative 2015" адбудуцца ў віленскай Teatro Arena.

Фестываль "Belarus Alternative 2015"


Трапіць на фэст і наведаць заадно Коўна, Меднікі і віленскія славутасці можна дзякуючы бас-туру, якія ладзіць кампанія "Пломбир-ТВ".


Праграма туру:


Выезд з Мінска — 1 траўня а 6-й раніцы. З 8.00 па 11.00 — праходжанне мяжы. Далей чакаецца кароткая экскурсія па Медніках, агляд экспазіцыі замка. Пасля чаго аглядная экскурсія па Вільні, засяленне ў трохзоркавы гатэль і фестывальны час.


2 траўня — паездка ў Коўна. Чакаецца экскурсія па горадзе, наведванне з дэгустацыяй завода STUMBRAS (знакаміты лікёр і іншыя экспанаты), вяртанне ў Вільню і паход на фэст.


3 траўня — сняданак у атэлі, высяленне, вандроўка ў раён Антокаль (сабор св. Пятра і Паўла), заезд у гандлёвы цэнтр і вяртанне дадому.


Цана квітка  — 1 950 000 (праезд, пражыванне, экскурсіі). Квіткі на сам фэст набываюцца асобна. Пастаянныя кліенты "Пломбир-ТВ" атрымаюць зніжку.


Даведкі: +375 255 268 414. Заяўкі прымаюцца па адрасе: [email protected]

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі