На аўтадарозе Брэст – Мінск – мяжа з Расіяй праводзіцца масштабны рамонт

На аўтамабільнай дарозе М1/Е30 Брэст – Мінск – мяжа з Расіяй праводзіцца масштабны рамонт з частковым абмежаваннем руху.  На асобных участках дарогі рамонтныя работы працягнуцца да канца лістапада.

Дэпартамент “Белаўтадар” паведамляе, што рамонт праводзіцца “з максімальным выкарыстаннем светлага часу сутак”, на гэтых участках дарогі ўстаноўленыя дарожныя знакі з пазначэннем маршрута аб’езду.

Інтэрфакс