На актывістаў склалі пратаколы за подпісы за бел-чырвона-белы сцяг

На актывістаў склалі пратаколы за подпісы за бел-чырвона-белы сцяг

Каля 17-й гадзіны 23 верасня ў Мінску міліцыянты склалі пратаколы на маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага. Хлопцаў абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, перадае Радыё "Свабода". Таксама іх здымалі на відэакамэру супрацоўнікі ў цывільным.

Актывісты ўжо чацвёрты дзень у пераходзе станцыі метро "Кастрычніцкая" збіраюць подпісы за тое, каб бел-чырвона-белы сцяг унеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Дашкевіч і Пальчэўскі не выключаюць, што сённяшнія пратаколы звязаныя з тым, што яны вывесілі ў пераходзе бел-чырвона-белы сцяг.

Па словах Дашкевіча, у падтрымку сцяга штогадзіну падпісваецца каля 30 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі