Вы тут

На акцыях у падтрымку Навальнага затрыманыя больш за 3 тысячы чалавек

Акцыі пратэсту ў Расіі 23 студзеня / "Новая газета"

Па ўсёй Расіі 23 студзеня прайшлі акцыі ў падтрымку палітыка Аляксея Навальнага. Сілавікі рэагавалі на пратэсты жорстка: ужывалі сілу і затрымлівалі актыўных удзельнікаў.

Па дадзеных праекта "АУС-Інфа" на раніцу нядзелі, затрыманыя па ўсёй Расіі былі амаль 3,3 тысячы чалавек.

У выніку дзеянняў сілавікоў ёсць пацярпелыя, у тым ліку — журналісты, паведамляе "Новая Газета".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.