МЗС высвятляе, ці беларусы былі сярод турыстаў, што трапілі ў аварыю ў Егіпце

Міністэрства замежных спраў Беларусі правярае інфармацыю пра наяўнасць беларускіх грамадзян сярод турыстаў, якія пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Егіпце, паведамляе БелаПАН.  Нагадаем, у ноч на суботу аўтобус з турыстамі вяртаўся ў Хургаду з Каіра, Паводле асноўнай версіі, вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і аўтобус перавярнуўся. РІА Новости інфармуе, што 9 чалавек загінулі, дзесяткі атрымалі траўмы. Паводле Газеты.ru, у аўтобусе былі не толькі грамадзяне Расіі, Украіны, Нямеччыны, але і Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі