Сербія падтрымлівае рэзалюцыю ЕС аб увядзенні санкцый у дачыненні да беларускіх службовых асоб, аднак гэта не азначае спынення двухбаковых адносінаў, заявіла Міністэрства замежных спраў Сербіі, паведамляе БелаПАН.
Як вынікае з дакумента, ЕС заклікаў Бялград зрабіць гэты крок, паколькі Сербія з'яўляецца патэнцыяльным кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз.
"Прымаючы рашэнні аб далучэнні да дэкларацый ЕС, Рэспубліка Сербія кіруецца перш за ўсё нацыянальнымі інтарэсамі. Павага правоў чалавека і прынцыпаў свабодных і дэмакратычных выбараў, а таксама агульнапрызнаных міжнародных выбарчых стандартаў — гэта частка тых каштоўнасцяў, якія Сербія раздзяляе з ЕС, таму Сербія падтрымала дэкларацыю ў першую чаргу", — падкрэслівае МЗС.
Знешнепалітычнае ведамства Сербіі зазначае, што далучэнне да рашэння ЕС прадугледжвае ўвядзенне пэўных прававых працэдур на нацыянальным узроўні. Рашэнні аб абмежавальных мерах у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў павінны прыняць адпаведныя міністэрствы.
Абмежавальныя меры не тычацца простых грамадзян дзвюх краін, гаворыцца ў паведамленні.
МЗС Сербіі: Далучэнне да санкцый ЕС не азначае спынення адносін з Беларуссю
Сербія падтрымала рашэнне Еўрасаюза, "кіруючыся ўласнымі інтарэсамі і еўрапейскімі каштоўнасцямі", зазначаецца ў заяве.
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022