МЗС Літвы: Расійская авіябаза не дадасць даверу ў адносінах ЕС і Мінска

МЗС Літвы: Расійская авіябаза не дадасць даверу ў адносінах ЕС і Мінска

Магчымае стварэнне ў Беларусі расійскай авіябазы не дадасць даверу ў адносіны Літвы, ЕС і НАТА з Мінскам. Пра гэта заявіў кіраўнік літоўскага МЗС Лінас Лінкявічус у інтэрв’ю СМІ ў Вільні.

“Кожны разумее, што гэта не дадае даверу паміж Літвой і Беларуссю, паміж НАТА і Беларуссю, Еўрасаюзам і Беларуссю. Але будзе гэтая база ці не будзе, гэта ніяк не зменіць нашых дзеянняў і рашэнняў па гарантаванні бяспекі і НАТА, і Літвы. Гэта ніяк не будзе ўплываць. Проста гэта не дадасць болей даверу. І, па нашай ацэнцы, гэтага ўвогуле не трэба рабіць”, — заявіў Лінкявічус падчас анлайн-трансляцыі на партале Delfi.lt

Пры гэтым кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што гэта павінна быць рашэнне Беларусі, а заявы афіцыйнага Мінска наконт расійскай авіябазы ён назваў канструктыўнымі.

Таксама Лінас Лінкявічус адзначыў, што ў Літве цэняць незалежны пункт гледжання Беларусі на пэўныя працэсы: напрыклад, гэта пазіцыя па Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, Крыме, а таксама недалучэнне Мінска да эканамічных санкцыяў супраць ЕС. 

Фота: EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі