МЗС Беларусі выступае супраць забароны на імпарт тавараў

Беларусь павінна не татальна змагацца з імпартам, а больш актыўна выкарыстаць дазволеныя ў сусветным гандлі меры абароны ўнутранага рынку. Такую заяву зрабіў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Еўдачэнка. Па ягоных словах, трэба змагацца толькі з несправядлівым імпартам, які ажыццяўляецца па скажоных схемах, на няправільных эканамічных умовах, падрываючы тым самым канкурэнцыю ўсярэдзіне краін.

Чыноўнік падкрэсліў, што неабходна сыходзіць ад сістэмы мер, несумяшчальных з правіламі міжнароднага гандлю. А.Еўдачэнка перакананы, што беларускія прадпрыемствы недастаткова выкарыстоўваюць антыдэмпінгавыя, кампенсацыйныя і спецыяльныя ахоўныя меры, дазволеныя ў сусветным гандлі.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі