МЗС Беларусі пакуль не робіць заяваў у справе Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

Міністэрства замежных спраў Беларусі пакуль не каментуе рашэння Расіі аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
Як паведамляе БелаПАН, у прэс‑службе знешнепалітычнага ведамства нашай краіны заявілі, што невядома, ці будзе які каментар і калі ён з’явіцца.

Нагадаем, у аўторак прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указы аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. У адказ на гэта ЗША, ЕС і АБСЕ падтрымалі тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі