МЗС: Беларусь гатовая да ўзаемадзеяння з АБСЕ і Саветам Еўропы па выбарах

МЗС: Беларусь гатовая да ўзаемадзеяння з АБСЕ і Саветам Еўропы па выбарах

На брыфінгу 15 кастрычніка прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык распавёў, як замежнапалітычнае ведамства ацэньвае справаздачу АБСЕ па выбарах.

Ён адзначыў, што даклады місій назіральнікаў пракаментавала кіраўніцтва Цэнтрвыбаркаму. У справаздачах, кажа Мірончык, ёсць як крытычныя, так і пазітыўныя ацэнкі розных аспектаў выбараў у Беларусі.

Ён дадаў: "Беларускі бок адкрыты да далейшага ўзаемадзеяння з АБСЕ і Саветам Еўропы па выбарчай праблематыцы. Такое ўзаемадзеянне абмяркоўвалася, у прыватнасці, ужо на сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Лінкам, якая адбылася 12 кастрычніка ў МЗС".

Акрамя таго, ён чарговы раз падкрэсліў неэфектыўнасць і бесперспектыўнасць міжнародных санкцыяў. "Чакаем іх поўнай адмены і спадзяемся, што гэта адбудзецца як мага хутчэй", — зазначыў Мірончык.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі