МЗС адрэагаваў на парушэнне самалётам з Украіны паветранай прасторы Беларусі

МЗС адрэагаваў на парушэнне самалётам з Украіны паветранай прасторы Беларусі

МЗС Беларусі адрэагаваў на парушэнне самалётам з боку Украіны паветранай прасторы нашай краіны. 28 верасня ў знешнепалітычнае ведамства быў выкліканы ўкраінскі пасол Ігар Кізім. “Па прадстаўленні Міністэрства абароны”, яму ўручылі ноту. Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, здарэнне адбылося 25 верасня. Самалётам-парушальнікам быў “DA-42”.

Беларускі бок заявіў пра недапушчальнасць парушэнняў дзяржаўнай мяжы і чакае афіцыйных прабачэнняў. Таксама ад Кіева чакаюць запэўніванняў, што ў будучыні нічога падобнага не адбудзецца.

Самалёт “DA-42” — чатырохмясцовы самалёт, які мае два рухавікі. Звычайна яго выкарыстоўваюць для прыватных палётаў. Вядома, што падобныя самалёты Дзяржпамежслужба Украіны атрымала ў канцы 2015 года. Ці трапляе ў іх лік парушальнік, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі