Мытную дэкларацыю можна спампаваць з Інтэрнэту

Цяпер мытную дэкларацыю можна запоўнiць загадзя, не выходзячы са сваёй кватэры цi офiса. На сайце Мытнага камітэта можна знайсці ўзоры мытнай дэкларацыi на беларускай, рускай, англiйскай, нямецкай i польскай мовах.  Дэкларацыю можна загадзя запоўнiць на камп’ютары i раздрукаваць для далейшага прадастаўлення iнспектару мытнi. Праўда, неабходна памятаць пра iснуючы стандарт: бланк павiнен быць раздрукаваны на адным аркушы фарматам А5 (148х210 мм) з двух бакоў. Дарэчы, "Рэкамендацыі па запаўненні мытнай дэкларацыі" на сайце падаюцца толькі па-руску.