МВФ рэкамендуе Беларусі знізіць даларызацыю эканомікі

У якасці буфера ад магчымых знешніх узрушэнняў.


У сераду была апублікаваная заява па выніках паседжання Савета дырэктароў МВФ, дзе разглядаліся вынікі працы агляднай місіі фонда ў Беларусі. У ёй, між іншым, выказваецца "заклапочанасць у сувязі з імклівым ростам крэдытавання ў замежнай валюце". Кіраўніцтва МВФ заклікае Нацбанк Беларусі "разгледзець дадатковыя меры па спыненню такой практыкі, а таксама захаваць забарону на такое крэдытаванне насельніцтва".


Адзначаецца, што Міжнародны валютны фонд рэкамендуе Нацбанку быць гатовым да павышэння стаўкі рэфінансавання ў выпадку, калі не будзе вытрыманае запланаванае зніжэнне інфляцыі.


Традыцыйна МВФ нагадвае ўладам Беларусі аб прынцыповай неабходнасці правядзення структурных рэформаў. У заяве канстатуецца, што "прыватызацыя і лібералізацыя цэнаў зайшлі ў тупік", інфармуе "Интерфакс-Запад".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі