Музыку Уладзіслава Плюшчава асудзілі на два гады калоніі

Музыку Уладзіслава Плюшчава асудзілі на два гады калоніі

Музыку Уладзіслава Плюшчава асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляе @by_culture. Яго прызналі вінаватым адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: "публічная абраза прадстаўніка ўлады", "публічная абраза гонару і годнасці" і "незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці". Таксама ён мусіць заплаціць штраф — 6400 рублёў. У музыкі канфіскавалі аўтамабіль.

Крымінальную справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Алена Бушава).

Плюшчаў — музыка гуртоў “Крамбамбуля”, ZET, Pomidor/off. Яго затрымалі ў красавіку 2022-га. Спачатку ён быў асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля з'явілася крымінальная справа. У "пакаяльным" відэа гітарыст казаў, што ўдзельнічаў у вулічных акцыях у 2020 годзе і быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тг-каналы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі