Мужчыну, які размахваў пісталетам, затрымалі ў цэнтры Смаргоні

Мужчыну, які размахваў пісталетам, затрымалі ў цэнтры Смаргоні

32-гадовага смаргонца затрымалі 29 ліпеня, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У 21:30 мужчына прыйшоў на стаянку таксовак па вуліцы Гагарына, дастаў са штаноў ​​пісталет і заявіў, што пачне страляць. Навакольныя сталі хавацца за машынамі і выклікалі міліцыю. 

Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца інцыдэнту, затрымалі зламысніка. Высветлілася, што мужчына размахваў пнеўматычным пісталетам. 

На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі