Вы тут

Мужчына, які ўцякаў ад сілавікоў і скокнуў у канал, аказаўся вядомым спартсменам

Мікалай Шубянок у вадзе канала ў Мінску / Еўрарадыё

Мужчына, які 22 лістапада ў Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі скокнуў у канал, уцякаючы ад сілавікоў, аказаўся вядомым спартсменам. Мікалай Шубянок — лёгкаатлет-шматборац, майстар спорту міжнароднага класа, выступаў за нацыянальную зборную да 2013-га. У нядзелю сілавікі выцягнулі яго з вады, а пасля знялі відэа (у якім мужчына дзякуе ім за тое, што "дасталі яго з вады"). Шубянка перадалі хуткай, якая завезла яго ў бальніцу. Туды пасля прывезлі сухую вопратку, і мужчына змог з'ехаць, паведамляе TUT.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.