Мужчына расказаў, чаму страляў і хацеў спаліць амапаўца

Затрыманы за напад на амапаўца / fontanka.ru
Затрыманы за напад на амапаўца / fontanka.ru

Сталі вядомыя падрабязнасці сённяшняга здарэння каля адной са станцый метро ў Санкт-Пецярбургу. Там мужчына параніў з абрэза байца Расгвардыі і быў затрыманы. Як паведамляе fontanka.ru, 50-гадовы Тыгран кажа, што рыхтаваў акцыю. На яе ён ехаў на аўтобусе і таксоўцы. Пры сабе ў яго былі два "кактэйлі Молатава", два абрэзы і дзясятак патронаў з карцеччу.

Каля Неўскага праспекта мужчына пабачыў супрацоўнікаў АМАПа (у гэты дзень праходзілі вулічныя акцыі, прымеркаваныя да гадавіны вайны). Ён кажа, што разлічваў кінуць "кактэйлі Молатава" ў аўтамабіль амапаўцаў так, каб яны трапілі ў салон. Але сам прыцягнуў да сябе іх увагу, калі дастаў з сумкі калонку і ўключыў савецкую песню "Уставай, краіна велізарная" часоў Другой сусветнай вайны. Калі да яго пабег амапавец, Тыгран стрэліў у яго двойчы. Іншыя сілавікі затрымалі стралка і зацягнулі яго ў машыну, якую ён планаваў спаліць. Параненага ў жывот 43-гадовага прапаршчыка Расгвардыі забрала "хуткая", ён у бальніцы ў цяжкім стане.

Выданне адзначае, што затрыманы быў спакойны. Ён распавёў пра мэту акцыі: пратэст супраць забароны ў Расіі пратэстаў — на мітынгі немагчыма сабрацца.

Тыгран — ураджэнец Узбекістана. У Санкт-Пецярбургу ён жыве з 1990-х.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі