Муж і жонка з Лагойскага раёна выпілі кантрафактны алкаголь і памерлі

Медыкі не змаглі выратаваць мужчыну і жанчыну / Ілюстрацыйны здымак
Медыкі не змаглі выратаваць мужчыну і жанчыну / Ілюстрацыйны здымак

У Лагойскім раёне ад атручвання кантрафактным алкаголем памерлі двое чалавек, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Мінаблвыканкама.

Жыхары гарадскога пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна, 53-гадовы мужчына і яго 50-гадовая жонка, купілі кантрафактны алкаголь у малазнаёмых асоб 9 кастрычніка. Пасля чаго з атручваннем былі дастаўлены ў бальніцу, дзе на наступны дзень памерлі.

Праваахоўнікі адшукалі прадаўцоў спіртнога і высветлілі, што ў яго склад уваходзіў метылавы спірт. Затрыманыя паведамілі, што яны спалохаліся і выкінулі каньячны спірт, калі даведаліся пра здарэнне. На месцы, якое назвалі падазраваныя, супрацоўнікі МУС выявілі толькі скрынку — спіртное хтосьці ўжо забраў.

Грамадзян, якія знайшлі каля Лагойска 4 непразрыстыя каністры па 5 літраў са спіртазмяшчальнай вадкасцю цёмна-карычневага колеру, просяць перадаць іх у міліцыю.

Па факце смерці мужа і жонкі распачата справа па артыкуле "Прычыненне смерці па неасцярожнасці" КК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі