Мусульманін упершыню стаў мэрам сталіцы краіны ЕС

Мусульманін упершыню стаў мэрам сталіцы краіны ЕС

Мусульманін упершыню стаў мэрам сталіцы краіны Еўрасаюза. Садзік Хан, кандыдат ад Лейбарысцкай партыі, перамог на выбарах у Лондане. ВВС падрабязна распавядае пра новага мэра англійскай сталіцы. Яму 45 гадоў. У Садзіка Хана дзве дачкі. З 2005 года ён быў чальцом парламента па акрузе Туцінг на поўдні горада. Хан працаваў юрыстам у галіне абароны правоў чалавека, ачольваў грамадскі фонд "Ліберці". Вядома, што яго бацькі эмігравалі ў Брытанію з Пакістана ў 1970 годзе. Ён нарадзіўся ўжо ў Брытаніі. У сям'і, якая жыла ў маленькім доміку, было восем дзяцей, толькі чацвёра нарадзіліся ў Пакістане. Бацька Садзіка Хана працаваў кіроўцам аўтобуса, а маці — швачкай. Сям'я была рэлігійная.

Хан зацікавіўся палітыкай яшчэ ў школе, ужо ў 15 гадоў уступіў у Лейбарысцкую партыю. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён працаваў у юрыдычнай фірме. Вядома, што палітык — фанат "Ліверпуля".

Садзік Хан вядомы, як таленавіты прамоўца. У 2009 годзе ён быў міністрам транспарту ва ўрадзе лейбарыстаў і першым мусульманінам-брытанскім міністрам. Падчас выбараў на пасаду мэра Лондана Хан зрабіў стаўку на прафсаюзны рух і не памыліўся. Ён перамог кансерватара Зака Голдсміта. Дарэчы, падчас выбарчай кампаніі Садзіка Хана абвінавачвалі ў тым, што ён нібыта кантактаваў з тэрарыстамі і нават абараняў іх у судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі