МУС Беларусі: У Мінску ў нас звычайны рэжым працы і "мы ў белых кашулях"

МУС Беларусі абяцае абыйсціся без абмежавальных захадаў на мітынгу апазіцыі, які мусіць прайсці ў Мінску ўвечары 28 верасня.
Нагадаем, Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы заклікалі сваіх прыхільнікаў сабрацца сёння а 20-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы.

РИА "Новости"
цытуе словы начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Яўгена Палудня, які сцвярджае, што міліцыя працуе ў звычайным рэжыме працы і нічога не плануе.

"У людзей свята, і ў нас таксама свята, мы ўсе ў белых кашулях. Тыя, што прагаласавалі, ужо адпачываюць, а мы забяспечваем правапарадак", - дадаў прадстаўнік МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі