Мозг у жанчын працуе больш актыўна, чым у мужчын

Мозг у жанчын працуе больш актыўна, чым у мужчын

Мозг у жанчын працуе больш актыўна, чым у мужчын. Пра гэта заявілі амерыканскія навукоўцы, якія прааналізавалі дадзеныя 46 тысяч даследаванняў з выкарыстаннем метадаў візуалізацыі мозгу. Шукаючы адрозненні ў мозгу мужчын і жанчын, спецыялісты ацэньвалі актыўнасць 128 участкаў мозгу ў звычайным стане і ў працэсе выконвання задання на канцэнтрацыю. Яны заўважылі, што ў жанчын узмацняўся прыток крыві да прэфрантальнай кары, якая адказвае за самакантроль, інтуіцыю, а таксама да структураў, звязаных з эмоцыямі. Больш актыўнымі ў іх былі вобласці, звязаныя з канцэнтрацыяй, кантролем імпульсіўных парываў, настроем і непакоем. У мужчын актыўнасць была большай у глядзельных зонах і абласцях, якія адказваюць за каардынацыю.

Адзначаецца, што ў даследаванні прымалі ўдзел 119 здаровых добраахвотнікаў і больш за 26 тысяч чалавек, якія мелі праблемы са здароўем, інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі