Мост на МКАД ля Лошыцы цалкам адкрыты для руху транспарта

 Мост на МКАД ля Лошыцы цалкам адкрыты для руху транспарта

У Мінску цалкам адкрылі рух праз мост на МКАД ля Лошыцы, дзе тры месяцы таму прасела дарожнае палатно. Як перадае БЕЛТА, у суботу, 3 лістапада з гэтай нагоды адбылася ўрачыстая цырымонія з удзелам старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца. Цяпер аўтатранспарт можа ехаць і праз унутранае кальцо пуцеправода.

Сёлета 1 жніўны на скрыжаванні Ігуменскага тракта і МКАД лопнула апора моста. У выніку гэтага на мосце прасеў асфальт. ДАІ спярша абмежавала рух па мосце і пад ім, а потым і ўвогуле перакрыла.

Спецыялісты "Гараўтамоста”заяўлялі, што капітальны рамонт моста быў патрэбны яшчэ ў лютым-сакавіку 2018 года. Адпаведныя лісты яны накіроўвалі ў Мінгарвыканкам, які з'яўляецца ўласнікам збудавання. 

Рамонт пашкоджанага ўчастка МКАД планавалі завяршыць да 1 кастрычніка, аднак аб’ём працаў пасля дэтальнага абследавання ўзрос удвая. Каштарысная цана будаўніцтва аб’екта склала болей за 4,3 мільёна рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі