Mogwai анансуюць новы альбом і прадстаўляюць першы трэк з яго (слухаць)

Шатландцы Mogwai раскрываюць дэталі сваёй восьмай пласцінкі і прэзентуюць першы сінгл з яе (паслухаць яго можна ніжэй). Плануецца, што альбом пад назвай “Rave Tapes” убачыць свет 20 студзеня наступнага года.

Запіс яго ажыццяўлялася ў хатняй студыі музыкаў Castle of Doom ў Глазга. Прадзюсаваннем лонгплэя займаўся Пол Сэвэдж, які раней ужо працаваў з Mogwai.
 

У якасці першага сінгла з альбома музыкі прэзентавалі кампазіцыю “Remurdered”.


Апошні лонгплэй ад Mogwai “Hardcore Will Never Die, But You Will”выйшаў у 2011 годзе.

Трэк-ліст “Rave Tapes”:

1. Heard About You Last Night

2. Simon Ferocious

3. Remurdered

4. Hexon Bogon

5. Repelish

6. Master Card

7. Deesh

8. Blues Hour

9. No Medicine For Regret

10. The Lord Is Out Of Control.

Фота: theguardian.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі