Моцны вецер чакаецца ў Беларусі ў сераду

Сабака пад парывамі ветру / Ілюстрацыйны здымак
Сабака пад парывамі ветру / Ілюстрацыйны здымак

З-за моцнага ветру ў Беларусі ў сераду абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі, паведамляюць сіноптыкі.

Раніцай і днём месцамі па краіне парывы ветру могуць дасягаць 15–18 м/с. У Мінску — да 14 м/с. Ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў чацвер і пятніцу, 21 і 22 кастрычніка.

Па ўсёй тэрыторыі краіны таксама чакаюцца дажджы, іх верагоднасць складае 70–90%.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 20 кастрычніка 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі