Міжнародны турнір па водным пола стартуе ў Мінску 22 сакавіка
Міжнародны турнір па водным пола стартуе 22 сакавіка ў гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту. У спаборніцтвах возьмуць удзел восем юнацкіх камандаў, якія будуць разбітыя на дзве падгрупы. У першую ўвойдуць дружыны Мінска, Масквы, Вільнюса і Брэста, у другую – Віцебску, Магілёва, Мелітопаля і Санкт-Пецярбургу. З 23 па 25 сакавіка пройдзе групавы раўнд, а 26-га адбудуцца вырашальныя матчы. У фінал выйдуць па адной лепшай дружыне з кожнай падгрупы.
Агенцтва “Минск-новости”
Агенцтва “Минск-новости”