Міжнародная арганізацыя працы рыхтуецца ўвесці санкцыі супраць Беларусі

У Беларусі ўлады "зачысцілі" незалежныя прафсаюзы, і рэпрэсіі не спыняюцца / Еўрарадыё
У Беларусі ўлады "зачысцілі" незалежныя прафсаюзы, і рэпрэсіі не спыняюцца / Еўрарадыё

Міжнародная арганізацыя працы рыхтуецца ўвесці санкцыі супраць Беларусі. Прычына — парушэнні правоў незалежных прафсаюзаў, піша @pozirkonline.

Канферэнцыя Міжнароднай арганізацыі працы можа разгледзець санкцыйныя захады супраць Беларусі не хутка — толькі ў чэрвені 2023 года. Такое палажэнне змяшчаецца ў праекце дакумента, які МАП збіраецца разгледзець 8 лістапада сёлета. У ім адзначаецца, што ў Беларусі 23 члены незалежных прафсаюзаў арыштаваны або іх свабода перамяшчэння абмежаваная.

Ураду РБ рэкамендуецца да сакавіка 2023-га даць справаздачу аб выкананні рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы. Калі яе атрымаюць і вывучаць, Адміністрацыйная рада МАП прапануе меры рэагавання. У праекце рашэння арганізацыі ўтрымліваецца "настойлівы заклік" да ўрада Беларусі "неадкладна вызваліць" і "зняць усе звязаныя абвінавачанні", выстаўленыя супраць сябраў незалежных прафсаюзаў.

Масіраваная атака на незалежныя прафсаюзы ў Беларусі пачалася ў красавіку 2022-га, калі частка прафсаюзных лідараў і актывістаў апынулася за кратамі. Іх чакаюць суды. Затрыманні актывістаў працягваюцца. Летам 2022-га Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла пра знішчэнне незалежных прафсаюзаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі