"Міжнародная амністыя": Правы чалавека ў Беларусі працягваюць парушацца

У ёй гаворыцца, што ў Беларусі застаюцца за кратамі вязні сумлення (называюцца 5 чалавек — Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і Алесь Бяляцкі), некаторыя атрымалі дадатковыя турэмныя тэрміны, а актывісты грамадзянскай супольнасці сутыкаліся з парушэннямі правоў на свабоду выказванняў, сходаў і асацыяцый.


У справаздачы таксама адзначаецца, што беларускія праваабаронцы летась сутыкаліся з рознымі формамі пераследу, у тым ліку з забаронамі на выезд з Беларусі. На працягу 2012 года пятнаццаць праваабаронцаў, журналістаў і апазіцыйных актывістаў былі асуджаныя паводле абвінавачання ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскіх месцах, інфармуе Радыё Свабода.


Тры чалавекі ў нашай краіне былі пакараныя смерцю. Аўтары справаздачы пішуць, што асуджаных за выбух у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава расстралялі ў сакавіку 2012-га, нягледзячы на запыт Камітэта ААН па правах чалавека, які прасіў не прыводзіць прысуд у выкананне, пакуль ён не разгледзіць іх справы. Існавалі сур’ёзныя сумненні ў справядлівасці суду па гэтай справе, гаворыцца ў дакуменце.

Палецкіс: У Беларусі палепшылася сітуацыя з правамі чалавека

Праваабаронца: Летась насамрэч было значна менш парушэнняў, чым у 2011-м

Палецкіс: “Умова ранейшая — вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі