Мітынг у Баранавічах закончыўся дамовай сустрэцца з прадстаўнікамі ўладаў

Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў завяршылася ў Баранавічах. Да мітынгоўцаў выйшла начальнік упраўлення эканомікі гарвыканкаму Раіса Уласовіч і прапанавала пратэстоўцам сустрэцца ў сераду а 17-й гадзіне ў будынку адміністрацыі горада.
Міліцыянты знялі ачапленне. Пра затрыманні не паведамляецца. Разам з тым з’явілася інфармацыя, што міліцыя адпусціла двух моладзевых актывістаў, затрыманых на пачатку акцыі.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі