Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ўзнагароджаны медалём імя святога Альберта

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ў Варшаве (Польшча) атрымаў ганаровы медаль імя святога брата Альберта. Гэтай ўзнагародай ён быў ушанаваны за пастырскую, дабрачынную і экуменічную дзейнасць. Мітрапаліт Тадэвуш адзначыў, што прысвячае яе Касцёлу на Усходзе, дзе ён служыць. Цырымонія ўручэння гэтай узнагароды адбылася ўжо трыццаць трэці раз. Сёлета яе атрымалі дзесяць асобаў, сярод якіх, напрыклад, свецкі прадстаўнік Маскоўскага патрыярхату Валерый Аляксееў. Адзінаццатая ўзнагарода была ўручана французскай правінцыі айцоў езуітаў.

Медаль імя святога Альберта прызначаецца ў галінах сакральнай архітэктуры, жывапісу, дэкаратыўнага рамяства, рэлігійнай музыкі, літаратуры, тэатральнай і кіна-творчасці, дабрачыннасці, эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці. Праз узнагароджванне Фонд імя. св. Брата Альберта мае на мэце распаўсюджванне хрысціянскіх і гуманістычных каштоўнасцяў.


catholic.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі