Мітрапаліт Павел акрапіў Мінск святой вадой з верталёта — супраць каранавіруса

Мітрапаліт Павел акрапіў Мінск святой вадой з верталёта — супраць каранавіруса

23 сакавіка ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых прайшоў малебен з малым чыне асвячэння вады. 

Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", святары правялі абрад у тым ліку ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам.

"Паніка, выкліканая распаўсюдам каранавіруса, прытупляе розум. Ён прынёс збянтэжанасць у сэрцы людзей, але для сапраўдных вернікаў не страшны. Хочацца пажадаць, каб Госпад умацаваў у нас веру і дапамог годна пераадолець выпрабаванне", — сказаў у сваёй казані мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Пасля заканчэння службы мітрапаліт Павел і настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны ўзялі абраз Божай Маці Дзяржаўнай і крыж-машчавік ды абляцелі Мінск на верталёце з гэтымі святынямі. З вышыні яны акрапілі сталіцу святой вадой — каб супрацьстаяць распаўсюду каранавіруса ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі